ВЯСЕННЯЯ СЮІТА
Сапраўднай чараўніцай яна ўпэўнена ступала па снежным покрыве, пакідаючы за сабой прыкметныя сляды-праталіны. Цёплым і свежым дыханнем клапатліва агортвала і сагравала першацветы блакітных пралесак і жоўтага падбелу, якія смела прабіваліся праз яшчэ даволі халодную зямлю.
Лёгка і трапятліва слізгала па кустоўю, далікатна і ўсхвалявана абвівала сабой зграбныя постаці дрэваў. Яны ж на яе трапяткія ласкі шчасліва-абуджана адклікаліся набухшымі пупышкамі, якія разгортваліся прыгожа вытанчанымі лісцікамі-малахітамі.
Матухна-Прырода ад яе пяшчотна-ласкавага дотыку імкліва абуджалася і здымала дрымоту зімняга сну. Усё вакол напаўнялася шматгучнымі дзівоснымі галасамі, якія шумелі, пішчалі, гаманілі.
І далей яна шпарка крочыла па маляўніча-квітнеючай зямлі, абагрэтай жоўта-аранжавымі промнямі сонейка і напоўненай духмяным водарам цудоўнага суквецця разнастайных раслін. У яркім квяцістым сарафане яна набліжалася да гарачага і спякотнага Лета.

Комментарий