Калі не аддаць сваю душу Богу (не пакаяцца), то ты застаешся сам са сваёй душой. Бог цябе не будзе гвалціць, Ён не адбярэ тваю душу для Сябе. Ён прыме яе, калі ты сам Яму яе аддаш. І што ты будзеш рабіць са сваёй душой, калі не аддаш яе Богу? Ёсць толькі два месца: ад і Рай. Што табе застанецца? Бог папярэджвае, што пасля смерці не набудзеш пакаяння. Тады будзеш раптаць на Бога, што ён не літасны? Ён менавіта літасны, што дае табе свабоду. Ці ты не жадаеш свабоды?
Пытанне:За што мне такое выпрабаванне? Я не хацеў нараджацца. Мяне не спыталі ці зхачу я на гэты свет. Маёй свабодай пагардзілі. За што мяне выцягнулі з вечнага спакою (паўтараю СПАКОЮ) і кінулі на гэтую праклятую зямлю, дзе князем ёсць шатан? вось бунтарскі дух, але як на яго знайсці адказ?)
Калі спадзявацца і верыць Богу, дык разумееш, што Ён ведае, што і за што табе такія выпрабаванні. Усяго мы ўмясціць не можам, не дасягальна для нашага абмежаванага розуму і пачуццяў. Застаецца толькі верыць. Ты ж верыш у бясконцасць сусвету, у тое, што нашыя пачуцці і розум не дасканалыя, дык чаму нельга паверыць у тое, што некаторыя пытанні адносна Бога нам не могуць быць зразумелымі. Чаму не паверыць Яму, не даверыцца?
Нас могуць падманваць пачуцці, сэксуальныя эмоцыі, абжэрства, цяга да цюцюну, наркотыкам, алкаголю і да т.п. Мы можам спакусіцца на духаў шатана, калдаўство. Мы можам верыць, што ёсць дамавы, які нас нават душыў і мы рэальна бачым на сваёй шыі сінякі ад ягоных пальцаў. Усяму гэтаму мы верым. Ва ўсялякую нечысць можам паверыць. Але, калі ёсць усялякія нячысцікі, дык павінны ж быць і чысцікі! Калі верым у існаванне дябла, дык чаму не верым у існаванне Бога?!
Вельмі верым зямным пачуццям, зямным меркам і паняццям, міжпалавому каханню, самалюбству, ганарлівасці, пагардзе, парнаграфіі, срэбралюбству. Любім дзяцей, жонку, бацькоў, саміх сябе больш за Госпада! І гэта для нас зяўляецца нормай. Так выхоўваем сваіх дзяцей. Але ўсё гэта толькі 70-80 гадоў нашага зямнога жыцця. А што потым? Куды мы потым?
Калі не можам паверыць, дык трэба набрацца мужнасці, пераступіць праз сябе, умаліцца і папрасіць Бога дараваць нам нашае нявере, і паслаць сілаў на пакаянне, умацаваць веру. І самае галоўнае, калі нешта незразумела не хуліць ані Бога, ані Сына, а тым больш Духа Святога.
Маліцца ў цішыні, шчыра прасіць Бога дзеля Ісуса Хрыста дапамагчы перамагчы нашае нявере. Прасіць дапамагчы нам любіць толькі Госпада, хадзіць Ягонымі шляхамі і рабіць у нас Ягоную Святую Волю.
Рыгор

Комментарий