па-беларуску
ЗЛАТ-МЕСТА*
Дзе неба найсіней,
Пад ім злат-места ё
З празрыстай вострай брамаю
І зорнай яскрынёй.
А ў месьце гэным сад.
Там зёлак не зьлічыць.
Зьвяры там ходзяць статныя,
Што нельга і ўявіць.
Адзін агністы кучаравы леў,
Другі бушлівы шматвачысты вол.
А яшчэ арол там божя пціца
Златакрылая і яснавокая.
Дзе неба найсіней,
Ё зорачка адна.
Яна з табой, анёле, мой.
З табой заўжды яна.
Хто любіць, той і люб.
Хто сьвеціца, той сьвят.
І ты за гэнай зоркаю
Ў дзівосны крочыш сад.
Цябе сутрэнуць кучаравы леў,
Бушлівы шэры шматвачысты вол
І яшчэ арол там божя пціца
Златакрылая і яснавокая.
Пераклад: 2000-2005 гг.
ЗЛАТ-МЕСТА*
Дзе неба найсіней,
Пад ім злат-места ё
З празрыстай вострай брамаю
І зорнай яскрынёй.
А ў месьце гэным сад.
Там зёлак не зьлічыць.
Зьвяры там ходзяць статныя,
Што нельга і ўявіць.
Адзін агністы кучаравы леў,
Другі бушлівы шматвачысты вол.
А яшчэ арол там божя пціца
Златакрылая і яснавокая.
Дзе неба найсіней,
Ё зорачка адна.
Яна з табой, анёле, мой.
З табой заўжды яна.
Хто любіць, той і люб.
Хто сьвеціца, той сьвят.
І ты за гэнай зоркаю
Ў дзівосны крочыш сад.
Цябе сутрэнуць кучаравы леў,
Бушлівы шэры шматвачысты вол
І яшчэ арол там божя пціца
Златакрылая і яснавокая.
Пераклад: 2000-2005 гг.
